Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 красавіка 2019, 18:44

Беларусь і Чэхія дамовіліся ўмацоўваць прамысловыя і навуковыя кантакты

18 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Чэхія дамовіліся ўмацоўваць прамысловыя і навуковыя кантакты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Гэтыя пытанні разглядаліся сёння ў Празе на 11-м пасяджэнні беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Прайшлі перагаворы сустаршынь камісіі - намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова і намесніка міністра прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі Эдуарда Муржыцкага, на якіх была дадзена ацэнка стану двухбаковых адносін, абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва і праблемныя пытанні. Сустаршыні правялі пленарнае пасяджэнне камісіі, на якім разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння ў галіне энергетыкі, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, фінансавай сферах, па лініі гандлёва-прамысловых палат, развіццё дагаворна-прававой базы.

Фота МЗС'

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі генеральны дырэктар ДВА "Белпаліўгаз", кіраўнік беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі Леанід Рудзінскі, начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці, старшыня беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання Леанід Рыжкоўскі, намеснік старшыні БелГПП Сяргей Набешка, генеральны дырэктар "Белэксімгаранта" Генадзь Міцкевіч, кіраўнік Нацыянальнага інфармацыйнага офіса праграм Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях Вольга Меераўская, прадстаўнікі МЗС, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а таксама кіраўнікі энергетычных і прамысловых прадпрыемстваў Беларусі.

Па выніках работы сустаршыні камісіі падпісалі пратакол, які стане дарожнай картай на бліжэйшы год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі