Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Бангладэш намецілі крокі па рэалізацыі ключавых эканамічных праектаў

Палітыка 30.08.2018 | 18:00
У час сустрэчы. Фота МЗС
У час сустрэчы. Фота МЗС

30 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чарговы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Бангладэш 30 жніўня адбыўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, бангладэшскую - намеснік міністра замежных спраў Камрул Ахсан. У час перагавораў абмеркаваны пытанні двухбаковага парадку дня, актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва, у тым ліку абмен візітамі на высокім узроўні і пашырэнне дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, уключаючы экспарт у Бангладэш прадукцыі беларускага машынабудавання і адукацыйных паслуг, пашырэнню гуманітарных сувязей. Адбыўся абмен думкамі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у рамках ААН.

Кіраўнік бангладэшскай дэлегацыі Камрул Ахсан быў прыняты міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі выказаліся за істотную актывізацыю ўсяго спектра двухбаковых адносін, умацаванне іх інстытуцыянальных механізмаў. Уладзімір Макей і Камрул Ахсан таксама выказалі задавальненне існуючым узроўнем узаемадзеяння Беларусі і Бангладэш на шматбаковых пляцоўках, уключаючы ААН. Яны разгледзелі ход рэалізацыі ключавых сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, намеціўшы шэраг першачарговых крокаў па іх рэалізацыі.-0-

Фота МЗС

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").