Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 верасня 2017, 17:28

Беларусь і Бахрэйн маюць намер пашырыць дагаворна-прававую базу адносін

7 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Бахрэйн маюць намер пашырыць дагаворна-прававую базу адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках сустрэчы сёння ў Маскве, якую правялі пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і пасол Каралеўства Бахрэйн у РФ Ахмед Абдулрахман Махмуд Ісмаіл Аль-Сааці.

"Адбыўся зацікаўлены абмен меркаваннямі па пытаннях актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Бахрэйнам устаноўлены 1 ліпеня 1996 года. Па выніках 2016 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў каля $150 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі