Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 кастрычніка 2017, 13:57

Беларусь і Азербайджан замацавалі намер усебаковага супрацоўніцтва на парламенцкім узроўні

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Мілі Меджліса Актай Асадаў падпісалі сумесную заяву паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Мілі Меджлісам Азербайджана па выніках афіцыйнага візіту азербайджанскай дэлегацыі ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі замацавалі свае намеры парламенцкімі метадамі садзейнічаць пашырэнню і паглыбленню ўзаемадзеяння рэспублік у гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах, якія маюць узаемны інтарэс. А таксама ініцыіраваць развіццё міжрэгіянальных сувязей і аказваць усялякую падтрымку механізмам рознабаковага супрацоўніцтва.

Парламенцкая дэлегацыя Азербайджана на чале з Актаем Асадавым прыбыла ў Беларусь 10 кастрычніка. Праграма візіту ўключала сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага парламента, абмеркаванне пытанняў, якія датычацца развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін і інш. Дасягнута дамоўленасць аб стварэнні навуковага фонду парламенцкіх структур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі