Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 студзеня 2017, 09:00

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 11 студзеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым у сувязі з уручэннем копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У ходзе сустрэчы абмеркаваны ўвесь спектр беларуска-азербайджанскага палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння. Адбыўся абмен думкамі наконт перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва. У прыватнасці, абмеркаваны пытанні рэалізацыі доўгатэрміновых сумесных праектаў у галіне вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і спорту", - адзначылі ў прэс-службе.

Бакі дамовіліся, што прыярытэтам работы пасольстваў дзвюх краін стане рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай да 2025 года, падпісанай у ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан у лістападзе 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі