Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 ліпеня 2017, 15:59

Беларусь і Аргенціна маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах

21 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Аргенціна маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Аб гэтым ішла размова сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аргенціны ў РФ Рыкарда Эрнэста Лагорыа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-аргенцінскага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, шляхі актывізацыі дыялогу паміж міністэрствамі замежных спраў і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Аргенцінай устаноўлены 6 лістапада 1992 года. Па выніках 2016 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $71 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі