Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 сакавіка 2017, 19:13

Беларусь гатова да дыялогу з Саветам Еўропы ў важных сферах - Мясніковіч

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да дыялогу з Саветам Еўропы ў важных сферах. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сапраўды адкрытыя для дыялогу з Саветам Еўропы ў розных сферах, уключаючы значныя, таму калі ў вас ёсць нейкія не да канца высветленыя пытанні або тэзісы, я гатоў іх пракаменціраваць", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Спікер выказаў надзею, што дзейнасць Андрэа Рыгоні будзе садзейнічаць падрыхтоўцы аб'ектыўнага даклада па Беларусі. Праект даклада будзе прадстаўлены на пасяджэнні камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў красавіку 2017 года, а зацверджаны на сесіі ПАСЕ ў чэрвені 2017 года.

Міхаіл Мясніковіч таксама расказаў аб адным з напрамкаў супрацоўніцтва Савета Рэспублікі і Савета Еўропы, што датычыцца мясцовага самакіравання. Так, пры беларускай верхняй палаце дзейнічае Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, які мае статус запрошанага наглядальніка ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад СЕ. Паводле слоў спікера, цяпер вядзецца падрыхтоўка да сумесных мерапрыемстваў пад эгідай кангрэса.

У сваю чаргу Андрэа Рыгоні, размаўляючы з журналістамі па выніках сустрэчы, звярнуў увагу, што апошнім часам у адносінах Беларусі і розных еўрапейскіх інстытутаў было зроблена шмат станоўчых крокаў. Ён чакае пазітыўнай дынамікі і ў адносінах з Саветам Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі