Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 студзеня 2017, 11:49

Беларусь будзе садзейнічаць плённай дыскусіі на летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску - Купчына

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе садзейнічаць плённай дыскусіі на летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску. Аб гэтым заявіла 12 студзеня пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Алена Купчына на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене, паведамілі БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Аўстрыі.

Сур'ёзнай перавагай АБСЕ з'яўляецца развіты парламенцкі кампанент. "Міжпарламенцкія кантакты - гэта тое "пажыўнае асяроддзе", у якім часта выспяваюць важныя канструктыўныя рашэнні, што даюць магчымасць пераадольваць міждзяржаўныя рознагалоссі і супярэчнасці. Менавіта на садзейнічанне такой канструктыўнай і плённай дыскусіі мы нацэлены пры арганізацыі летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ 2017 года ў Мінску", - сказала Алена Купчына.

Умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва непасрэдна залежыць ад чалавечых кантактаў. Іх развіццё немагчыма без забеспячэння адной з асноватворных свабод, важнейшага складніка чалавечага вымярэння АБСЕ - права на свабоду перамяшчэння. "Беларускі бок неаднаразова выступаў на карысць пашырэння чалавечых кантактаў, спрашчэння візавых рэжымаў і лібералізацыі свабод перамяшчэння. Пацвярджэннем гэтага з'яўляецца падпісаны 9 студзеня ўказ аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск для грамадзян 80 краін, з якіх больш за палавіну - дзяржавы - удзельніцы АБСЕ", - падкрэсліла Алена Купчына.

У гэтым годзе ў АБСЕ старшынствуе Аўстрыя. Пастаянны прадстаўнік пажадала аўстрыйскаму боку паспяховага старшынства і запэўніла, што Беларусь будзе падтрымліваць яе намаганні па ўмацаванні бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне АБСЕ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі