Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 верасня 2018, 13:22

Беларусь асуджае любыя спробы сарваць мінскі працэс - МЗС

6 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь асуджае любыя спробы сарваць мінскі працэс. Аб гэтым заявіў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС адзначыў, што Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне і не ўмешваецца ў іх. "Але мы і не пабочныя наглядальнікі - мы ствараем і будзем ствараць умовы для іх правядзення, гэтак жа як і для рэалізацыі любых ініцыятыў, накіраваных на пераадоленне канфрантацыі, на дыялог, на развіццё супрацоўніцтва ў рэгіёне, - сказаў ён. - Таму вітаем усе крокі па дасягненні перамір'я ў рамках трохбаковай кантактнай групы".

"Для нас непрымальныя любое насілле ў зоне канфлікту, пакуты і гібель людзей, у тым ліку спадара Захарчанкі. Мы асуджаем любыя спробы сарваць мінскі працэс, - падкрэсліў Анатоль Глаз. - Заклікаем усе зацікаўленыя бакі не ісці на повадзе ў асоб, мэта якіх - яго блакіраванне, праявіць волю і імкненне для прадаўжэння дыялогу".

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС са шкадаваннем канстатаваў, што мінскі працэс развіваецца не так дынамічна, як гэтага хацелася б. "Мы са свайго боку гатовы аказаць садзейнічанне для забеспячэння перагавораў у любым фармаце, калі гэта будзе неабходна", - запэўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі