Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 жніўня 2018, 09:00

Беларусь абмеркавала з Ганай экспарт паслуг у сферы адукацыі і медыцыны

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмеркавала з Ганай экспарт паслуг у сферы адукацыі і медыцыны. Аб гэтым ішла размова ў час другога раўнда палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ганы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, ганскую - намеснік міністра замежных спраў і рэгіянальнай інтэграцыі Ганы Чарльз Авірэду. У час кансультацый абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-ганскага дыялогу, у тым ліку на высокім узроўні, экспарт беларускіх паслуг у сферы адукацыі і медыцыны, магчымасці пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням развіцця гандлёвых сувязей і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі абмеркавалі магчымыя першачарговыя крокі на гэтым напрамку. Кіраўнікі беларускай і ганскай дэлегацый таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у ААН.

Першы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ганы адбыўся ў красавіку 2016 года ў Акры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі