Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 жніўня 2019, 14:01

Ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ вывучае ход падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у Беларусі

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія па ацэнцы патрэбнасцей Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) вывучае ход падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама з місіяй БДІПЧ АБСЕ.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, ЦВК праінфармавала прадстаўнікоў АБСЕ, як ідзе падрыхтоўка да правядзення выбараў. "Яны цікавіліся, якія пастановы прыняла Цэнтральная камісія, складаннем спісаў выбаршчыкаў, ці змянілася што-небудзь у гэтым плане. Гэта была азнаямленчая размова", - сказала старшыня ЦВК.

Пакуль невядома, калі ў Беларусь прыедуць доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя наглядальнікі арганізацыі. Эксперты ацэначнай місіі даложаць аб выніках сваёй работы ў Беларусі кіраўніцтву БДІПЧ АБСЕ. "Пасля гэтага будзе прымацца рашэнне", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - 7 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі