Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лістапада 2017, 14:27

Асноўны ўпор на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў зробяць на нацыянальнае назіранне - Ярмошына

14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Асноўны ўпор на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, якія пройдуць у Беларусі ў лютым 2018 года, зробяць на нацыянальнае назіранне. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўны, вядома, упор будзе рабіцца на нацыянальнае назіранне. Яно заўсёды з'яўляецца вельмі шматлікім. Думаю, што палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і на гэты раз не падвядуць нас і праявяць дастатковую актыўнасць для арганізацыі назірання", - сказала Лідзія Ярмошына.

Яна растлумачыла, што ў Беларусі няма абавязацельстваў запрашаць на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў міжнародных наглядальнікаў. Тым не менш кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівую ролю назірання. Таму ў краіне звернуцца да існуючай практыкі і прадаставяць прэферэнцыі для вядзення кароткатэрміновага назірання ўсім замежным дыпламатам, якія акрэдытаваны ў Беларусі.

"Цалкам магчыма, і асобныя арганізацыі, якія падтрымліваюць сувязі з міжнароднымі структурамі, асабліва працуючымі ў галіне мясцовага самакіравання, змогуць запрасіць сваіх калег, партнёраў у якасці экспертаў і наглядальнікаў непасрэдна на дні галасавання", - дадала старшыня Цэнтрвыбаркама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі