Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2016, 10:50

Асноўная маса бежанцаў у свеце з'яўляецца вынікам зацяжных узброеных канфліктаў - Макей

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўная маса бежанцаў у свеце сёння з'яўляецца прамым ці ўскосным вынікам зацяжных узброеных канфліктаў. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у час выступлення на пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным праблеме бежанцаў і мігрантаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У сваім выступленні кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што "асноўная маса бежанцаў у свеце сёння з'яўляецца прамым ці ўскосным вынікам зацяжных узброеных канфліктаў, прамога ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў і непавагі да асноватворных прынцыпаў, закладзеных у Статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый".

Уладзімір Макей падкрэсліў, што прынцып "размеркавання адказнасці", які актыўна пашыраецца некаторымі краінамі, павінен у першую чаргу накладаць адказнасць на тых, хто стаіць за распальваннем канфліктаў на тэрыторыі суверэнных дзяржаў, якія прымушаюць людзей масава пакідаць свае дамы.

Міністр замежных спраў Беларусі акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што для ўдасканалення і ўмацавання механізмаў кіравання міграцыйнымі працэсамі неабходны скаардынаваныя дзеянні ўсіх уцягнутых бакоў. Важную ролю ў гэтым працэсе Беларусь адводзіць глабальным партнёрствам з удзелам дзяржаў, грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый, прыватнага сектара, пабудаваным на ўзаемным даверы, узаемадапамозе і ўзаемаразуменні.

У час свайго візіту ў Нью-Ёрку Уладзімір Макей таксама правёў шэраг сустрэч з міністрамі замежных спраў Мазамбіка, Турцыі, Рэспублікі Карэя, Эквадора, а таксама памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі