Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 кастрычніка 2021, 10:26

Асенняя сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 4 кастрычніка

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 4 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", "Аб змяненні законаў па пытаннях жывёльнага свету і бяспекі генна-інжынернай дзейнасці". У другім чытанні - законапраекты "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", "Аб змяненні законаў па пытаннях гарантаванага кампенсавання банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)", "Аб турызме".

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў - "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку абароны канфідэнцыяльнай інфармацыі і адказнасці за яе выдаванне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правілаў канкурэнцыі ад 12 лістапада 2014 года", "Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу".

Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць пытанні "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2021 г. нумар 3 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы", "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2021 г. нумар 4 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі