Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2017, 12:41

Асенняя сесія адкрыецца ў беларускім парламенце 2 кастрычніка

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асенняя сесія адкрыецца ў парламенце 2 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

На сённяшні дзень падрыхтаваны і плануецца ўключыць для разгляду ў ходзе трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання больш за 30 дакументаў. Па меры гатоўнасці іншыя законапраекты таксама будуць прапаноўвацца для разгляду дэпутатамі. Усяго ж у пакеце законапраектаў знаходзіцца каля 60 дакументаў.

У прыватнасці, на асенняй сесіі можа быць разгледжаны блок законапраектаў у сферы эканомікі - аб неплацежаздольнасці і банкруцтве, аб карэкціроўцы законаў "Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)", "Аб крэдытных гісторыях", "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", змяненні ў законы "Аб ветэранах", "Аб абароне правоў спажыўцоў", "Аб фізічнай культуры і спорце" і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі