Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 кастрычніка 2019, 11:59

Андрэйчанка: візіт Прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю адкрые новую старонку ў двухбаковых адносінах

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю адкрые новую старонку ў двухбаковых адносінах. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізіяй Вергетэр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што апошнім часам Беларусь і Аўстрыя дасягнулі высокага ўзроўню палітычных кантактаў. "Мы спадзяёмся і, я ўпэўнены, так і будзе, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю адкрые новую яркую старонку ў нашых адносінах", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер звярнуў увагу на падабенства пазіцый дзвюх краін. "Аўстрыя заўсёды заклікала і заклікае выбудоўваць масты паміж Усходам і Захадам. Гэта супадае з пазіцыяй Беларусі. Час сёння вельмі няпросты", - канстатаваў ён.

Пераходзячы да міжпарламенцкіх адносін, спікер ахарактарызаваў іх як канструктыўныя. Актыўнае ўзаемадзеянне наладжана на пляцоўцы ПА АБСЕ і, на думку Уладзіміра Андрэйчанкі, яго трэба захоўваць і падтрымліваць.

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі парламенцкага супрацоўніцтва з Аўстрыяй, у павелічэнні аб'ёму аўстрыйскіх інвестыцый у эканоміцы.

У час сустрэчы бакі выказалі гатоўнасць больш актыўна працаваць па ўсіх напрамках. Так, абмяркоўваліся перспектывы гандлёва-эканамічных адносін, міжрэгіянальных кантактаў, супрацоўніцтва ў навуцы, тэхналогіях, турызме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі