Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 мая 2017, 11:26

Андрэйчанка прыняў удзел у інаўгурацыі прэзідэнта Эквадора

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка 24 мая прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі выбранага прэзідэнта Эквадора Леніна Марэна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

Адбылася кароткая размова Уладзіміра Андрэйчанкі з Ленінам Марэна. Спікер павіншаваў прэзідэнта з уступленнем на пасаду, пажадаў яму моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у адказнай дзейнасці на чале дзяржавы.

У цырымоніі таксама прымалі ўдзел 11 кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікі парламентаў краін свету, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

У гэты ж дзень Уладзімір Андрэйчанка правёў шэраг двухбаковых сустрэч.

Беларускі спікер знаходзіцца ў Кіта да 27 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі