Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 кастрычніка 2018, 13:21

Андрэйчанка прыме ўдзел у нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі ў Антальі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прыме ўдзел у трэцяй нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі ў турэцкім горадзе Анталья. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Нарада пройдзе па 10 кастрычніка. Яе тэма "Эканамічнае супрацоўніцтва, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё ў Еўразіі". "Удзельнікі форуму абмяркуюць шляхі і магчымасці ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва краін Еўразіі, пашырэння партнёрскіх міжпарламенцкіх сувязей", - адзначылі ў прэс-службе. Плануецца, што Уладзімір Андрэйчанка выступіць з дакладам па тэматыцы нарады, правядзе двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі замежных парламенцкіх дэлегацый.

Чакаецца, што ўдзел у форуме прымуць прадстаўнікі парламентаў з больш як 35 краін Еўропы і Азіі, а таксама шэрага міжнародных арганізацый.

Першая нарада спікераў парламентаў краін Еўразіі прайшла ў Маскве ў 2016 годзе, другая - у паўднёвакарэйскім Сеуле ў 2017-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі