Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2017, 12:32

Андрэйчанка: парламенцкаму корпусу Беларусі і Ірана варта актывізаваць узаемадзеянне

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкаму корпусу Беларусі і Ірана варта актывізаваць узаемадзеянне. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Мастафой Авейсі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што парламенцкаму корпусу Беларусі і Ірана трэба больш актыўна працаваць у плане пашырэння ўзаемадзеяння дзвюх краін. Ён нагадаў, што з такой мэтай створана рабочая група. "На мой погляд, дэпутаты гэтай групы не падключаны да работы змешанай беларуска-іранскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. А гэта трэба было б зрабіць абавязкова. Гэта будзе толькі на карысць і Беларусі, і Ірану", - перакананы спікер.

Закранаючы іншыя напрамкі супрацоўніцтва дзвюх краін, ён адзначыў вялікі патэнцыял міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Некаторыя рэгіёны ўжо заключылі адпаведныя пагадненні. "Але пакуль дзейснай і канкрэтнай работы мы не бачым", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў. На яго думку, шмат што можна зрабіць і на ўзроўні гарадоў-пабрацімаў.

Уладзімір Андрэйчанка сказаў, што ў сакавіку 2018 года Беларусь і Іран будуць адзначаць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты час дзве краіны наладзілі плённае супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, такіх як ААН і Рух недалучэння, праводзяцца рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым і высокім узроўнях. У плане эканомікі Беларусь і Іран таксама дабіліся нядрэнных вынікаў. За чатыры месяцы гэтага года тавараабарот склаў $48 млн пры тым, што за ўвесь 2016 год гэты паказчык не намнога перавысіў $50 млн. Уладзімір Андрэйчанка бачыць у гэтым пэўную заслугу дыпламатаў і парламентарыяў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў Мастафу Авейсі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі і пажадаў, каб яго работа тут была плённай.

У сваю чаргу пасол таксама адзначыў вялікі патэнцыял супрацоўніцтва дзвюх краін, у тым ліку ў парламенцкім вымярэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі