Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лістапада 2019, 00:40

Андрэй Савіных і Лілія Ананіч выбраны дэпутатамі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Андрэй Савіных, які раней займаў пасаду пасла Беларусі ў Турцыі, і экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч выбраны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына назвала вядомыя фігуры, якія ўвайшлі ў новы склад беларускага парламента. У іх ліку таксама Валерый Міцкевіч, які раней займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Дэпутатам перавыбраны і Валерый Варанецкі, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

Дэпутатамі таксама выбраны ўладальніца тытула "Міс Беларусь" Марыя Васілевіч, старшыня РГА "Белая Русь" Генадзь Давыдзька, кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі