Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 кастрычніка 2016, 09:12

Амаль 40 краін выказалі інтарэс да супрацоўніцтва з ЕАЭС - Кабякоў

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль чатыры дзясяткі дзяржаў выказалі інтарэс да супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам. Аб гэтым заявіў 27 кастрычніка прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым амаль чатыры дзясяткі дзяржаў выказалі інтарэс да супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам у тым ці іншым фармаце, уключаючы такія буйныя дзяржавы, як Кітай і Індыя", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, краіны ЕАЭС прыкладаюць значныя намаганні па выхадзе на замежныя рынкі, імкнуцца да пазіцыянавання саюза на міжнароднай арэне як паспяховага і стабільнага інтэграцыйнага аб'яднання. "І ў гэтай сферы ў нас шмат атрымліваецца", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Ён нагадаў, што 5 кастрычніка бягучага года ўступіла ў сілу пагадненне аб зоне свабоднага гандлю ЕАЭС і В'етнама. Гэта адкрывае новыя магчымасці супрацоўніцтва для краін-партнёраў.

На пасяджэнні Міжурадавага савета ЕАЭС, якое прайшло ў Мінску, разгледжаны ключавыя пытанні інтэграцыйнага парадку дня ЕАЭС. Усяго 11 пытанняў. У прыватнасці, абмеркаваны праект новага Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, праект бюджэту саюза на 2017 год, ход работы па міжнароднай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, асобныя аспекты гандлёвай палітыкі, у тым ліку прымяненне антыдэмпінгавых мер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі