Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 кастрычніка 2017, 18:51

Алейнік уручыў даверчыя граматы генсакратару Міжнароднай марской арганізацыі

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік уручыў даверчыя граматы ў якасці пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Міжнароднай марской арганізацыі (ІМО) па сумяшчальніцтве генеральнаму сакратару ІМО Кітаку Ліму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў ІМО, намецілі шэраг сумесных крокаў па паўнацэнным уключэнні Беларусі ў работу міжнароднай арганізацыі. Генеральны сакратар вітаў назначэнне пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ІМО.

Адбыўся таксама абмен меркаваннямі па пытаннях падрыхтоўкі 30-й сесіі асамблеі ІМО ў Лондане, якая пройдзе 27 лістапада - 6 снежня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі