Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 студзеня 2018, 09:04

Адну з выбарчых кампаній 2020 года трэба праводзіць у лістападзе 2019-га - Ярмошына

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адну з выбарчых кампаній 2020 года трэба праводзіць у лістападзе 2019-га. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Я думаю, у канцы 2019 года трэба праводзіць нейкую выбарчую кампанію. Лістапад 2019-га - ідэальны перыяд для гэтага", - сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што сумясціць дзве выбарчыя кампаніі (прэзідэнцкія і парламенцкія выбары), якія прыпадаюць на 2020 год, выбарчыя камісіі, якія складаюцца з адных грамадскіх работнікаў, не могуць. "У нас усе выбары трымаюцца на грамадскіх плячах. Нідзе, нават у самай маленькай дзяржаве не працуюць 9 чалавек у Цэнтральнай выбарчай камісіі, а ў нас працуюць, арганізуюць выбары. Акрамя таго, дзве выбарчыя кампаніі занадта палітызуюць атмасферу, што не ідзе на карысць грамадству, паколькі можа дэстабілізаваць палітычную і грамадскую абстаноўку. Таму, я думаю, іх будуць разводзіць", - сказала на заканчэнне яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі