Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 кастрычніка 2017, 12:54

Адносіны Беларусі і Кубы будуюцца на аснове дружбы і ўзаемаразумення - Андрэйчанка

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Кубы будуюцца на аснове дружбы і ўзаемаразумення. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з паслом Кубы ў Беларусі Херарда Суарэсам Альварэсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе Беларусь і Куба адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. "Яны заўсёды будаваліся на аснове дружбы, узаемаразумення. Гэта ідзе з часоў Савецкага Саюза", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён дадаў, што за чвэрць стагоддзя дыпламатычных адносін краіны паспелі пабудаваць трывалы фундамент супрацоўніцтва, у першую чаргу дзякуючы лідарам дзвюх дзяржаў.

Развіваецца дагаворна-прававая база беларуска-кубінскіх адносін. Напрыклад, у бягучым годзе пагадненні аб супрацоўніцтве падпісалі аграрныя ведамствы, міністэрствы культуры. Умацоўваюцца і міжпарламенцкія сувязі. Уладзімір Андрэйчанка выказаў удзячнасць кубінскаму боку за падтрымку Нацыянальнага сходу пры атрыманні статусу наглядальніка ў Лацінаамерыканскім парламенце. "Мы вельмі актыўна цяпер там працуем", - адзначыў спікер.

Са свайго боку беларускія парламентарыі заўсёды падтрымлівалі Кубу ў міжнародных арганізацыях, выступалі за вызваленне "кубінскай пяцёркі", за спыненне эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, якую ўвялі ЗША супраць Кубы.

Херарда Суарэс Альварэс завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, ён выказаў удзячнасць кіраўніцтву краіны за плённае супрацоўніцтва, а таксама ўсяму беларускаму народу за падтрымку і салідарнасць. "Беларусь ужо даўно стала для Кубы сябрам, брацкай дзяржавай, - падкрэсліў ён. - Палітычныя адносіны дзвюх краін знаходзяцца на выдатным узроўні. Некаторых дасягненняў удалося дабіцца і ў гандлёва-эканамічным плане, у нас ёсць цвёрды ўздым".

Краіны паспяхова рэалізуюць падпісаныя пагадненні, напрыклад, аб узаемных пастаўках. Згодна з гэтым дагаворам Куба экспартуе ў Беларусь лякарствы, а Беларусь у Кубу - сельгастэхніку, і за 2,5 года аб'ём узаемных паставак дасягнуў $6 млн. Вядуцца перагаворы па прадаўжэнні крэдытнага дагавора, развіваецца навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.-0-

Фота Аксаны Манчук.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі