Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 красавіка 2018, 10:46

Адкрылася сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, на якім са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу звернецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пачалося ў Авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прамую трансляцыю з Авальнай залы Дома ўрада вядуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Тэлевізійную версію Паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залу Дома ўрада запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі