Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:00 22 кастрычніка 2018

Жалобны мітынг у мемарыяльным комплексе "Яма"

Памяць вязняў Мінскага гета, знішчанага 75 гадоў таму, ушанавалі ў беларускай сталіцы. Жалобны мітынг прайшоў 22 кастрычніка ў мемарыяльным комплексе "Яма".

"Успаміны аб трагедыі Мінскага гета набатам гучаць у нашых сэрцах. Мы павінны процістаяць любым праявам ксенафобіі і расізму, выступаць супраць любых праяў этнічнай і рэлігійнай нянавісці. Сёння ў Беларусі робяць усё, каб захаваць памяць аб ахвярах халакосту, гарантаваць роўнасць перад законам кожнаму чалавеку, незалежна ад расы, колеру скуры, нацыянальнага або этнічнага паходжання. Беларусь салідарная з намаганнямі дзяржаў, міжнародных арганізацый, яўрэйскай супольнасці па ўвекавечанні памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, подзвігу ветэранаў", - адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

На здымку: у час мітынгу.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі