Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:30 16 лістапада 2017

XXX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі адкрыўся ў Віцебску

Выступленне "Эксцэнтрык-балета" Сяргея Смірнова адкрыла 15 лістапада XXX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) у Віцебску. Чатыры разы лаўрэат Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" прадставіў на віцебскай сцэне данс-спектакль "Песні апошняй травы".

Важнымі акцэнтамі канцэрта ўрачыстага адкрыцця сталі прэзентацыя ўдзельнікаў беларускага конкурсу сучаснай харэаграфіі, віншаванне віцебскага танцавальнага форуму з 30-гадовым юбілеем ад Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, а таксама ўручэнне спецыяльнай узнагароды за значны ўклад у развіццё сучаснай харэаграфіі і адданасць творчай справе.

Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Арганізатар - Цэнтр культуры "Віцебск".

На здымку: адкрыццё фестывалю.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі