Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:06 18 мая 2017

Выстаўка-кірмаш "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця-2017" праходзіць у абласным цэнтры

X Рэспубліканская спецыялізаваная выстаўка-кірмаш "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця - 2017" адкрылася 18 мая ў абласным цэнтры. На выстаўцы-кірмашы працуюць бясплатныя інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх можна навучыцца асновам стрытбола, спартыўнага ўшу і сучасных японскіх адзінаборстваў. Арганізаваны майстар-клас па падрыхтоўцы здаровай ежы і крафт-зона: заняткі па лепцы з гліны, ткацтве, саломапляценні. Сярод арганізатараў выстаўкі ўпраўленні аховы здароўя, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.

На здымку: на выстаўцы-кірмашы "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця - 2017".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі