Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы арганізавалі канцэрт "Навагодні агеньчык" для жыхароў падшэфнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў.
Паказ рыхтавалі літаральна ўсе - ад вучняў пачатковых да старшых класаў, не абышлося і без дапамогі педагогаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі нумары ў самых розных жанрах: праспявалі старыя, добра знаёмыя розным пакаленням песні, прачыталі вядомыя байкі і маналогі, ігралі фартэпіянныя творы і прадставілі яркія танцавальныя нумары.
На здымку: вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы ў доме-інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў.