Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:40 29 жніўня 2016

Вучэнне "Непарушнае братэрства-2016" завяршылася пад Баранавічамі

Сумеснае вучэнне з калектыўнымі міратворчымі сіламі (КМС) АДКБ "Непарушнае братэрства-2016" завяршылася ў Баранавіцкім раёне на Абуз-Лясноўскім ваенным палігоне. 27 жніўня ў час актыўнай фазы сумесных вучэнняў міратворчыя падраздзяленні адпрацавалі каля васьмі тактычных эпізодаў па выкананні задач у ходзе вядзення аперацыі па падтрыманні міру. У час вучэбнай міратворчай аперацыі "блакітныя каскі" ўзаемадзейнічалі не толькі з прадстаўнікамі іншых сілавых структур Беларусі, але і з міжнароднымі арганізацыямі, у прыватнасці, з Чырвоным Крыжам. У манеўрах сумеснага вучэння "Непарушнае братэрства-2016" прынялі ўдзел нацыянальныя кантынгенты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана - усяго 1,5 тыс. ваеннаслужачых са складу Узброеных Сіл, унутраных войскаў і паліцыі ўсіх 6 дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама каля 300 адзінак авіяцыйнай, бранятанкавай і аўтамабільнай тэхнікі.

На здымку: падраздзяленні ўнутраных войскаў МУС Беларусі штурмуюць будынак.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі