Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:58 22 чэрвеня 2018

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць" прайшла ў Брэсцкай крэпасці

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць", прысвечаная 77-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прайшла ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".

У пастаноўцы было задзейнічана больш за 500 аматараў гісторыі, а таксама піратэхніка, артылерыйская гармата, конныя раз'езды пагранічнікаў, матацыклы, бранявік, легкавы і грузавы аўтамабілі. Усяго для ўдзелу ў VIII Міжнародным ваенна-гістарычным злёце "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць" у Брэст прыбылі амаль 1,5 тыс. рэканструктараў з 11 краін - Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Украіны, Ізраіля, Чэхіі, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Японіі, Кітая.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Брэсцкія абласны і гарадскі выканкамы, абласны Цэнтр маладзёжнай творчасці, грамадскае аб'яднанне "Ваенна-гістарычны клуб "Гарнізон", Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, абласны і гарадскі ваенныя камісарыяты.

На здымку: у час ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі