Кітайская Народная Рэспубліка плануе выдзеліць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу на рэалізацыю двух праектаў - "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту" ў Мінску. Аб гэтым паведаміў 14 ліпеня журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства камерцыі Кітая на чале з начальнікам аддзела Дэпартамента па аказанні дапамогі Ван Лігуем.
На здымку: у час сустрэчы.