Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:38 15 кастрычніка 2018

У Віцебску ўстанаўліваюць скульптуру "Дэсантнік" і памятны знак байцам у блакітных берэтах

15 кастрычніка ў Віцебску ў парку Пераможцаў пачаліся работы па ўстаноўцы манументальна-дэкаратыўнай скульптуры "Дэсантнік" і памятнага знака байцам у блакітных берэтах. Вышыня бронзавай скульптуры - каля 3 м. Перад ёй будзе стаяць дэкаратыўная кампазіцыя з эмблемай ВДВ і дэвізам "Ніхто, акрамя нас", а таксама барэльефамі камандуючага ВДВ СССР генерала арміі Васіля Маргелава і ўраджэнца Віцебска генерал-лейтэнанта Івана Лісава.

Заказчыкам выступае Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебска. Аўтар - мясцовы скульптар Іван Казак.

На здымку: мантаж манументальна-дэкаратыўнай скульптуры "Дэсантнік" і памятнага знака.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі