Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:55 09 ліпеня 2018

У Віцебску адзначылі дзень нараджэння Марка Шагала

7 ліпеня ў Віцебску прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя дню нараджэння Марка Шагала. На тэрыторыі дома-музея мастака адбылася прэзентацыя выстаўкі па выніках IV Міжнароднага Шагалаўскага пленэру, затым - ускладанне кветак да помніка майстра, а таксама свята "У гасцях у Марка і Бэлы". Своеасаблівым падарункам мастаку стала ружа "Марк Шагал", якая расцвіла на тэрыторыі музея ў гэтыя дні.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама і Музей Марка Шагала ў Віцебску.

На здымку: на выстаўцы ўдзельнікі IV Міжнароднага Шагалаўскага пленэру.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі