Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:32 23 лютага 2017

У Светлагорску завяршаецца будаўніцтва дома з арэнднымі кватэрамі

У 8-м мікрараёне Светлагорска завяршаецца будаўніцтва двухсекцыйнага дзевяціпавярховага дома з 72 кватэрамі: 18 з іх будуць арэнднымі, 19 - сацыяльнымі, астатнія пабудаваны з долевым удзелам.

Заказчыкам будаўніцтва з'яўляецца камунальнае ўнітарнае даччынае прадпрыемства "УКБ Светлагорскага раёна", падрадчыкам - Светлагорскі будтрэст нумар 20. Запланаваны тэрмін здачы дома - май бягучага года.

На здымку: брыгадзіры брыгад муляроў будаўнічага трэста нумар 20 у Светлагорску.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі