Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:17 28 верасня 2016

У Шкленікове ўшанавалі памяць загінулых 73 гады таму аднавяскоўцаў

Мітынг-рэквіем у сувязі з 73-й гадавінай спалення вёскі Шкленікова прайшоў 27 верасня ў Мядзельскім раёне. На мітынгу-рэквіеме, які быў арганізаваны Мядзельскім райвыканкамам і Сваткаўскім сельсаветам, аднавілі падзеі таго страшнага дня, расказалі пра кожнага з загінулых. Немцы сагналі тых, хто не паспеў уцячы, і спалілі. На мерапрыемства прыехалі ўнукі і праўнукі загінулых, было шмат мясцовых школьнікаў, жыхароў бліжэйшых вёсак. А самае галоўнае, прыйшлі сведкі той страшнай трагедыі, якія ў той перыяд былі яшчэ дзецьмі, а цяпер ім каля 80 гадоў.

На здымку: у час мітынгу-рэквіема.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі