Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:35 28 сакавіка 2017

У Магілёве прайшоў спектакль тэатра-фестывалю "Балтыйскі дом" з Санкт-Пецярбурга

У фінале ХII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт" у Магілёве, 27 сакавіка, гледачы пазнаёміліся са спектаклем Юрыя Ядроўскага па п'есе Ільі Члакі "Ты, я" тэатра-фестывалю "Балтыйскі дом" з Санкт-Пецярбурга. Спектакль створаны ў жанры трагіфарса і прымушае гледачоў не толькі суперажываць героям, але і разам з імі смяяцца над абсурднасцю быцця.

Заснавальнікамі форуму з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі аблвыканкам і Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

На здымку: у час спектакля "Ты, я".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі