У філіяле ААТ "Гродзенскі шлозавод" у пасёлку Ялізава (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці) 16 жніўня адкрылася мадэрнізаваная вытворчасць шклатары. Тут упершыню ў Беларусі асвоена тэхналогія, якая дае магчымасць выпускаць аблегчаную шкляную ўпакоўку са зніжэннем вагі гатовых вырабаў да 20 працэнтаў. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай.
На здымку: вытворчасць шклатары