Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:43 05 снежня 2017

У Гродна даставілі гранітны помнік князю Давыду Гарадзенскаму

У Гродна з Мінска даставілі 10-тонны гранітны помнік князю Давыду Гарадзенскаму.

Помнік адной са знакавых гістарычных фігур горада ўстановяць у 2018 годзе. З пастаментам скульптура палкаводца і дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага будзе амаль 4 м вышынёй.

Вырабіў помнік з суцэльнага кавалка граніту сталічны скульптар Сяргей Аганаў. Месца, дзе будзе размешчаны помнік, ужо вызначана - гэта скрыжаванне вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай, недалёка ад Старога і Новага замкаў у цэнтры Гродна.

На здымку: помнік Давыду Гарадзенскаму.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі