Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:08 20 верасня 2018

У Гомельскай вобласці ў 10 разоў павялічылі тэмпы ўборкі кукурузы да ўзроўню 2017 года

Аграрыі Гомельскай вобласці ў дзесяць разоў павялічылі тэмпы ўборкі кукурузы на зерне ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У гэтым годзе кукуруза выспела на два тыдні раней, аграрыі адразу пачалі нарыхтоўку.

Да масавай уборкі падключыліся ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі рэгіёна. Частка ўраджаю здаецца на камбінаты хлебапрадуктаў, частка адпраўляецца на плюшчэнне зерня. Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы ўборка кукурузы на сілас, зялёны корм, а таксама на зерне павінна быць завершана да 1 лістапада.

У КСУП "Ураджайнае" Лоеўскага раёна трэба будзе ўбраць кукурузу на зерне на плошчы 315 га. Цяпер сплюшчана і закладзена на захоўванне ў спецыяльныя рукавы 320 т кукурузнага корму.

На здымку: камбайнёр Дзмітрый Ганчарэнка на ўборцы кукурузы ў КСУП "Ураджайнае" Лоеўскага раёна.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі