Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:54 22 верасня 2016

У Дзень без аўтамабіля ДАІ ўручыла фрукты вадзіцелям, якія пераселі на веласіпеды

ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы заахвоціла вадзіцеляў, якія далучыліся 22 верасня да глабальнай ініцыятывы "Дзень без аўтамабіля!". Першым 10 аўтаўладальнікам, якія прыбылі з 10.30 да 11.00 на веласіпедзе да цэнтральнага ўвахода ГЦ "Карона" на вул. Кальварыйскай, 24, пры прад'яўленні вадзіцельскага пасведчання і тэхпашпарта на аўтамабіль быў уручаны вітамінізаваны набор з фруктаў.

На здымку: у час акцыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі