Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:29 11 ліпеня 2018

Тытул "Каралева Вясна - 2018" заваявала студэнтка Паўночна-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта

Пераможцай XXVII Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна - 2018", фінал якога прайшоў 10 ліпеня ў Мінску, стала студэнтка Паўночна-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта (Расія) Настасся Кобцава.

"Каралева Вясна" - некамерцыйны творчы студэнцкі праект, які накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, захаванне культуры, традыцый і звычаяў народаў краін СНД і блізкага замежжа. У ім прымаюць удзел прадстаўніцы ВНУ: студэнткі, аспіранткі, выкладчыкі і супрацоўнікі 17-25 гадоў. Ідэйнымі натхняльнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць БРСМ і Расійскі саюз моладзі.

На здымку: пераможцы конкурсу - "Другая Віцэ-Каралева Вясна" Валерыя Кетава (Расія), "Каралева Вясна" Настасся Кобцава (Расія) і "Першая Віцэ-Каралева Вясна" Марыя Салаўёва (Беларусь).

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі