Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:42 17 ліпеня 2017

Тысячу фатаграфій з адкрыцця "Славянскага базару" падарылі жыхарам і гасцям Віцебска

Тысяча фатаграфій, зробленых дзесяццю майстрамі ў дзень адкрыцця форуму мастацтваў у час фотаспрынту "10х100 кадраў", 17 ліпеня падораны публіцы.

Здымкі вывесілі ў скверы Маякоўскага каля дырэкцыі фестывалю. Прычым частку работ прахожыя разабралі яшчэ да адкрыцця. Такі фармат фотасушкі: кожны чалавек можа ўзяць на памяць любую фатаграфію.

На здымку: фотасушка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі