Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:18 19 чэрвеня 2018

Стадыён "Дынама" адкрыецца 21 чэрвеня

Цырымонія адкрыцця мінскага стадыёна "Дынама" адбудзецца 21 чэрвеня. На наступны дзень на стадыёне пройдзе міжнародны лёгкаатлетычны матч каманд Беларусі, Украіны, краін Балтыі і балканскіх краін.

Рэканструкцыя стадыёна "Дынама" вялася на працягу шасці гадоў. Галоўная спартыўная арэна вельмі змянілася пасля рамонту: устаноўлены новыя трыбуны, мачты асвятлення, чаша факела, укладзена самае сучаснае сінтэтычнае лёгкаатлетычнае пакрыццё - тут можна арганізоўваць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. На разміначным стадыёне і асноўнай арэне заменены газон, на якім будуць праводзіцца футбольныя матчы міжнароднага ўзроўню.

Умяшчальнасць стадыёна "Дынама" пасля рэканструкцыі склала больш за 22,2 тыс. гледачоў. Трыбуны спартаб'екта на 70-80% ахаваны казырком.

На здымку: стадыён "Дынама".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі