Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:51 11 красавіка 2018

Спецыялісты Мазырскага лясгаса сабралі 30 т бярозавага соку

Спецыялісты дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы "Мазырскі доследны лясгас", які размешчаны на поўдні Гомельскай вобласці, выканалі планавае заданне і, паводле даных на 10 красавіка, сабралі 30 т соку.

Бярозавік пастаўляецца на перапрацоўку на Ельскі кансервавы завод, у гэтым годзе значная яго частка з поспехам рэалізуецца ў свежым выглядзе насельніцтву Гомельскай вобласці.

На здымку: майстар лесу Уладзімір Чарняк і ляснік Мікіта Чарняк правяраюць якасць сабранага бярозавага соку.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі