Раскопкі на тэрыторыі Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра завяршыліся. Аднак не ўсе даследчыкі пакінулі сцены Спаса-Праабражэнскага храма, дзе прадаўжаецца рэстаўрацыя фрэскавага жывапісу ХІІ стагоддзя. Работы тут вядуць Полацкі дзяржуніверсітэт сумесна з Дзяржаўным Эрмітажам у цесным кантакце з прадстаўнікамі беларускай архітэктурнай рэстаўрацыі, кансультантамі з Масквы і Санкт-Пецярбурга.
На здымку: старажытныя фрэскі Спаса-Праабражэнскага храма.