Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:24 20 красавіка 2017

Школьніца з Віцебска захапляецца рэборнінгам

Кацярына Макаранка, 14-гадовая школьніца з Віцебска, захапляецца рэборнінгам, пакуль рэдкім для Беларусі творчым напрамкам. Яна размалёўвае молды, загатоўкі для лялек рэборн (ад англійскага reborn - 'перароджаны'), ужыўляе ім сапраўдныя валасы, устаўляе шкляныя вочы ручной работы, ствараючы з лялек штучнае падабенства жывых малышоў. Акрамя таго, дзяўчынка вядзе ўласны відэаблог на канале Youtube, прысвечаны рэборнінгу, і паблік у сацыяльнай сетцы "Вконтакте" пад назвай "Маці і дзіця", у якім публікуе вершы і прозу ўласнага сачынення, выкладае зманціраваныя тэматычныя відэа, праводзіць конкурсы.

На здымку: Кацярына Макаранка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі