Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс атрымалі першую перамогу ў парным разрадзе на падагульняючым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), які праходзіць у кітайскім Шэньчжэне. У другім туры спаборніцтваў у Чырвонай групе беларуска-бельгійскі тандэм абыграў 30 кастрычніка пару з кітайскага Тайбэя - Лаціша Чан / Хаацын Чжань.
На здымку: Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс.
Фота Сіньхуа - БЕЛТА.