Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:35 14 чэрвеня 2018

Ратавальнікі правялі вучэнні ў Летнім амфітэатры ў Віцебску

Напярэдадні адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ратавальнікі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне пажарнай бяспекі гасцей і жыхароў горада.

14 чэрвеня маштабныя тактыка-спецыяльныя вучэнні прайшлі на базе галоўнай сцэнічнай пляцоўкі фестывалю - у Летнім амфітэатры. Вучэнні былі накіраваны на адпрацоўку эвакуацыі людзей з глядзельнай залы, пошуку пацярпелых у сцэнічным комплексе і арт-блоку. Работнікі МНС арганізавалі выратавальныя работы пры дапамозе вышыннай тэхнікі і навясной пераправы з выкарыстаннем альпінісцкага рыштунку.

На здымку: намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Ярмаш.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі