Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:18 10 жніўня 2018

Першы маладзёжны экіпаж-тысячнік Гомельскай вобласці ўшаноўвалі ў Рэчыцкім раёне

У Рэчыцкім раёне 9 жніўня ўшаноўвалі першы ў Гомельскай вобласці ў сёлетняй уборачнай кампаніі маладзёжны экіпаж-тысячнік.

Тандэм у складзе 22-гадовага старшага камбайнера Цімафея Кротава і 23-гадовага памочніка камбайнера Сяргея Кечко з КСУП "Фрунзэ-Агра" стаў першым у рэгіёне сярод маладзёжных экіпажаў, хто пераадолеў адзнаку 1 тыс. т збожжа. Іх уклад у агульны каравай складае 1,2 тыс. т. Маладыя людзі ў полі прымалі віншаванні ад БРСМ і кіраўніка прадпрыемства.

На здымку: камбайнер Мікалай Шалыка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі